На трасе Мінск – Ашмяны абрабавалі мінчан. 21.by

На трасе Мінск – Ашмяны абрабавалі мінчан

04.10.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Траіх жыхароў Мінска, якія ехалі на аўтамабілі “Опель-Вектра”, ноччу 2 кастрычніка каля вёскі Вялікая Дайнава абрабавалі трое невядомых злачынцаў у масках. Забралі 12 тысяч долараў і два ноўтбукі.

Начальнік штаба райаддзела міліцыі Валожынскага раёна Віталь Мінкевіч паведаміў нашаму выданню: 56-гадовы мінчанін, яго сябар і 18-гадовая дачка на “Опелі-Вектра” ў нядзелю ноччу вярталіся з Літвы ў Мінск.

Каля вёскі Вялікая Дайнава на абочыне дарогі галасаваў невядомы мужчына. Вадзіцель “Опеля” спыніўся. Пасля гэтага раптам да яго машыны пад’ехала іншамарка, з яе выскачылі трое людзей у масках. Яны забралі ў мінчан валюту і камп’ютары і паехалі з месца здарэння.

Паводле заявы пацярпелых, рабаўнікі былі на машыне “Аўдзі” ці БМВ. У поцемках цяжка было разгледзець дакладна.

Злачынства не было раскрытае па гарачых слядах. Міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу па чацвертай частцы 206 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Рабаванне, здзейсненае арганізаванай групай ці ў асабліва буйным памеры”. Злачынства караецца пазбаўленнем свабоды на тэрмін ад пяці да трынаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Траіх жыхароў Мінска, якія ехалі на аўтамабілі “Опель-Вектра”, ноччу 2 кастрычніка каля вёскі Вялікая Дайнава абрабавалі трое невядомых злачынцаў у масках....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика