На Пакроў скралі абразы. 21.by

На Пакроў скралі абразы

18.10.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каштоўныя рэчы зніклі з храма Святых царственных пакутнікаў у Магілёве. Храм ужо неаднаразова рабавалі. Цяпер невядомыя злодзеі знеслі 4 абразы, пазалочанае блюда і Евангелле. Скрадзенае ацэнена ў 6 мільёнаў 650 тысяч рублёў. Міліцыя завяла крымінальную справу. Самая каштоўная рэч са страчанага — абраз, якому, мяркуецца, больш за дзве сотні гадоў. На ім выява святога бяссрэбраніка, і гэты абраз не рэстаўраваўся. Настаяцель храма айцец Сергій і прыхаджане асабліва расстроены тым, што варварскі ўчынак прыпаў на свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Вернікі выказалі надзею, што Бог пашле злодзею пакаянне, каб ён адумаўся і вярнуў абразы царкве.

Алена Казлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каштоўныя рэчы зніклі з храма Святых царственных пакутнікаў у Магілёве. Храм ужо неаднаразова рабавалі. Цяпер невядомыя злодзеі знеслі 4 абразы, пазалочанае блюда...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика