Два дні — дзве смерці. 21.by

Два дні — дзве смерці

19.10.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёве пад коламі аўтамабіляў загінулі два пешаходы.

Каля гандлёвага цэнтра грузавы аўтамабіль "ГАЗ" рухаўся заднім ходам па тратуары пасля разгрузкі. Кіроўца не заўважыў чалавека, і 67-гадовы мужчына загінуў. На наступны дзень, яшчэ цёмным ранкам, трагедыя адбылася на мосце цераз раку Днепр: аўтамабіль "Пежо" наехаў на 31-гадовую магіляўчанку. Вадзіцель не заўважыў яе, траўма аказалася смяротнай.

— У адно імгненне чалавека можа не стаць, — нагадвае інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды Магілёўскай ДАІ Таццяна Старасотнікава. — Будзьце асцярожныя, дбайце пра сваю бяспеку.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве пад коламі аўтамабіляў загінулі два пешаходы. Каля гандлёвага цэнтра грузавы аўтамабіль "ГАЗ" рухаўся заднім ходам па тратуары пасля разгрузкі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика