У Маладзечне дзевяць чалавек атруціліся мясам дзіка
31.10.2011 12:50
—
ЧП
|
У Маладзечне дзевяць чалавек атруціліся мясам дзіка У Маладзечне за 27-30 кастрычніка зарэгістравана дзевяць выпадкаў трыхінелёзу, сем чалавек шпіталізаваныя.
Трыхінелёз – небяспечнае захворванне чалавека і жывёлаў, якое выклікаюць круглыя чэрві (гельмінты) – трыхінелы. Па словах доктара-паразітолага Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ганны Гіль, першы хворы быў шпіталізаваны 27 кастрычніка. Усе, хто захварэў, – жыхары горада, дарослыя і дзеці. Сярод іх 10-гадовы хлопчык. Заражэнне хворыя звязваюць з ужываннем мяса дзіка, забітага 8-9 кастрычніка. Цяпер пяцёра маладзечанцаў знаходзяцца ў інфекцыйным аддзяленні бальніцы ў Валожыне, двое – у Мінску. Іх стан здавальняючы. Па словах Ганны Гіль, у іх лёгкая ступень трыхінелёзу. Першы выяўлены хворы сам звярнуўся па медыцынскую дпамогу са скаргамі на тэмпературу, боль у мышцах і высыпанні на скуры. Доктар-інфекцыяніст паставіў дыягназ і накіраваў у інфекцыйнае аддзяленне бальніцы. Яшчэ васмярых хворых выявілі падчас распачатага эпідрасследавання. Двое ад шпіталізацыі адмовіліся. Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі звяртаецца да жыхароў рэгіёна: калі вы ў кастрычніку таксама елі мяса дзіка, звярніцеся для абследавання да доктара па месцы прапіскі ці ў паліклініку №1 да інфекцыяніста. Трыхінелёз – небяспечная хвароба, ускладненні могуць выклікаць інваліднасць і нават смерць. Заражэнне чалавека адбываецца пры ўжыванні мяса дзікіх ці свойскіх жывёл, заражанага лічынкамі трыхінел. Ад чалавека чалавеку хвароба не перадаецца. Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад 7 да 40 дзён. Хвароба праяўляецца павышанай тэмпературай, болямі ў мышцах, высыпаннямі на скуры, расстройствам стула, ацёкам павекаў, твару. Цяжкасць сімптомаў залежыць ад ступені заражэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маладзечне за 27-30 кастрычніка зарэгістравана дзевяць выпадкаў трыхінелёзу, сем чалавек шпіталізаваныя. Трыхінелёз – небяспечнае захворванне чалавека і...
|
|