Кароткае замыканне
10.02.2012
—
ЧП
|
У Віцебскім раёне ўдзень гарэла ферма, якая належыць сялянска-фермерскай гаспадарцы "Дубрава". Як паведамілі "Звяздзе" ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях, пажарных выклікаў брыгадзір фермы, што ў вёсцы Горкава. На момант узнікнення пажару ўсе работнікі знаходзіліся на працоўных месцах. Яны вывелі з будынка 202 каровы. Пацярпелых у выніку пажару няма. Устаноўлена папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (выкарыстоўвалася электраправодка з пашкоджанай ізаляцыяй, у выніку чаго адбылося кароткае замыканне). Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебскім раёне ўдзень гарэла ферма, якая належыць сялянска-фермерскай гаспадарцы "Дубрава".
|
|