У "Арсенал" патрапіў і... "Максім". 21.by

У "Арсенал" патрапіў і... "Максім"

05.04.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас правядзення асноўнага этапу аперацыі "Арсенал" на тэрыторыі Ленінскага раёна сталіцы грамадзяне добраахвотна здалі 6 адзінак незарэгістраванай зброі, 5 адзінак зарэгістраванай, 54 боепрыпасы. Цікава, што ў ліку незарэгістраванай зброі быў і... станкавы кулямёт "Максім".

— Ён быў знойдзены на тэрыторыі раёна пры правядзенні будаўнічых работ, — распавёў журналісту "Звязды" падрабязнасці здарэння прэс-афіцэр Ленінскага РУУС г. Мінска Уладзімір Кухарчык. — Кулямёт прынеслі і здалі прадстаўнікі арганізацыі, якая і праводзіла гэтыя работы. Афішаваць сваю назву яны не пажадалі. Што датычыцца зброі, для стральбы яна была непрыдатнай з-за старасці і ўмоў захавання. Тым не менш, гэта ўсё адно зброя.

За час правядзення аперацыі "Арсенал" на тэрыторыі раёна было ўстаноўлена 6 зброевых уладальнікаў, у якіх былі выяўленыя супрацьпаказанні да валодання зброяй. Зарэгістраваныя ў іх "ствалы" канфіскаваны.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас правядзення асноўнага этапу аперацыі "Арсенал" на тэрыторыі Ленінскага раёна сталіцы грамадзяне добраахвотна здалі 6 адзінак незарэгістраванай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика