На мясакамбінаце "ўцёк" аміяк
07.04.2012
—
ЧП
|
У чацвер пасля 22 гадзін стала вядома пра атручэнне парамі аміяку работнікаў прадпрыемства "Мінскі мясакамбінат", што ў сталіцы па вуліцы Казінца. Выхад аміяку адбыўся ў будынку цэха паўфабрыкатаў з радыятара ахалоджвання ў халадзільнай камеры. У выніку адбылася ўцечка каля 0,05 тоны аміяку. Усяго яго ў сістэме знаходзілася 20 тон. — На момант здарэння ў цэху працавалі 90 чалавек, якія самастойна пакінулі будынак. З іх шэсць работнікаў звярнуліся па медыцынскую дапамогу ў медпункт. Пасля абследавання брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелых даставілі ў бальніцу з дыягназам "інгаляцыйнае атручэнне парамі аміяку лёгкай ступені", — паведамілі ў МНС. Падачу аміяку да халадзільнай камеры перакрылі, зняўшы тым самым пагрозу далейшага выхаду аміяку з сістэмы. Небяспечнае рэчыва за межы паверха не выйшла, небяспекі для жыцця і здароўя людзей няма. Прычыны здарэння зараз высвятляюцца. Днём раней у выніку страўлення паветра з рэсівера ў кампрэсійным цэху атручэнне парамі аміяку атрымаў работнік, які таксама быў шпіталізаваны. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер пасля 22 гадзін стала вядома пра атручэнне парамі аміяку работнікаў прадпрыемства "Мінскі мясакамбінат", што ў сталіцы па вуліцы Казінца. Выхад аміяку... |
|