Другакласнік выратаваў 4-гадовага хлопчыка, які ледзь не патануў у канаве
28.05.2012 20:02
—
ЧП
|
Другакласнік выратаваў 4-гадовага хлопчыка, які ледзь не патануў у канаве Геройскі ўчынак здзейсніў вучань 2 "А" класа Мядзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі Вадзім Якаўлеў. 18 мая бягучага года ён выратаваў Дзіму Вайцяхоўскага, якому нядаўна споўнілася 4,5 года. Але пра ўсё па парадку.
На вуліцы Тэльмана, што ў райцэнтры, летась камунальнікі выкапалі даволі глыбокую (як казалі людзі прыкладна 2,8 метра) канаву, каб у ёй збіралася вада і не падтоплівала дамы. Берагі копанкі, зразумела, абрывістыя. Ніхто і не падумаў, каб абгарадзіць вадаём. А дзеці ёсць дзеці… - У мінулым годзе з гэтага балота выцягвалі дзяцей. Дзякуй Богу, усё абышлося, - кажа Святлана Раманаўна Звяруга, дом якой стаіць, лічыце, на беразе гэтай "пасткі". - Сёлетні выпадак усхваляваў усіх суседзяў. Гэта цяпер дзеці ў школе. А зараз канікулы. Чаго чакаць?! - Як усё здарылася? - цікаўлюся ў Вадзіма Якаўлева. - Мы пайшлі да канавы лавіць рыбу. Дзіма знайшоў вядзерца і захацеў зачэрпнуць у яго вады. Адной рукой ён трымаўся за траву і нахіліўся над вадой. Трава вырвалася, і Дзімка плюхнуўся. Я схапіў палку, якая ляжала на беразе, і падаў яе Дзімку. Крычаў яму: "Трымайся за палку!". Тут падбегла цёця Кацярына і выцягнула Дзімку з вады, - расказвае хлопчык. - Ты плаваць умееш? - Не. - Сам спалохаўся? - Крыху. - Каб цёця Кацярына не падбегла, што ты рабіў бы? - Я думаў падцягну Дзімку да берага, а потым падам яму руку і выцягнуў… Расказвае Кацярына Мікалаеўна Звяруга: - Я была на падворку. Чую крык дзіцяці. Зараз і сама не веру, як змагла пераскочыць праз агароджу. Падбягаю да канавы і бачу, што Дзімка ў вадзе і трымаецца за адзін канец палкі, а другі трымае Вадзім і кліча людзей на дапамогу. Нахілілася, падхапіла хлопчыка і выцягнула на бераг. Потым павяла яго дадому. Але ногі сталі ватнымі. Не магла ісці. Гэта канава для нас, як бяльмо на воку. А Вадзім малайчына. Не разгубіўся… - Я вельмі ўдзячна Вадзімку. Ён выратаваў майго сыночка, - кажа маці Дзімы Ірына Міхайлаўна Вайцяхоўская. - Ён сапраўдны герой.. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась камунальнікі выкапалі даволі глыбокую (як казалі людзі прыкладна 2,8 метра) канаву, каб у ёй збіралася вада і не падтоплівала дамы.
|
|