У кур'еры — капсула, а ў капсуле — какаін. 21.by

У кур'еры — капсула, а ў капсуле — какаін

29.05.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС і Кастрычніцкага раённага аддзела Следчага камітэта спынілі міжнародны канал пастаўкі какаіну ў Беларусь з Лацінскай Амерыкі.

Затрыманы арганізатар канала, раней судзімы за аналагічнае злачынства ў Расіі мінчанін, і наркакур'ер.

Як паведамляюць ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, падчас вобыску на здымнай кватэры ў Мінску ў зламыснікаў канфіскавалі каля 240 г какаіну, дастаўленага напярэдадні авіярэйсам з Паўднёвай Амерыкі. Для маскіроўкі наркотыкаў ад тэхнічных сродкаў мытнага кантролю какаін ператваралі з парашкападобнага ў гелепадобны стан. Кур'еры глыталі капсулы з фасаванымі наркотыкамі і такім чынам перавозілі.

За перавозку адной 240-грамовай партыі кур'еру плацілі 2-2,5 тысячы долараў. Дурман дастаўляўся ў Санкт-Пецярбург, Маскву, краіны Еўрасаюза.

Святлана БАРЫСЕНКА

Угналі аўто з АЗС

Аператар аўтамабільнай заправачнай станцыі а шостай гадзіне раніцы паведаміў у Аршанскі раённы аддзел унутраных спраў аб тым, што з АЗС каля пасёлка Высокае ўчынілі ўгон яго незачыненай аўтамашыны "Фольксваген". Літаральна хвілін праз дзесяць каля названага пасёлка аўтамашыну знайшлі ў тэхнічна спраўным стане.

Было ўстаноўлена, што "пакаталіся" без дазволу навучэнцы ліцэя, абодва — жыхары Талачынскага раёна. Аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС і Кастрычніцкага раённага аддзела Следчага камітэта спынілі міжнародны канал...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика