На паляванне на... камбайне. 21.by

На паляванне на... камбайне

03.10.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работнікам Пінскай міжрайінспекцыі паступіла інфармацыя пра незаконныя паляванні з выкарыстаннем... камбайна пры правядзенні на апошнім сельскагаспадарчых работ. І яна пацвердзілася.

— Дзяржінспектары разам з работнікамі Іванаўскай раённай структуры "Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў" і супрацоўнікамі міліцыі пасля 18 гадзін паблізу вёскі Навасёлкі ў паляўнічых угоддзях вышэйназванага карыстальніка затрымалі работнікаў ААТ "Агра-Моталь", якія знаходзіліся ў камбайне, — паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. — У іх канфіскаваны тры паляўнічыя стрэльбы, у тым ліку дзве — незарэгістраваныя. У дачыненні да затрыманых складзены пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні: паляванні без дазвольных дакументаў, у забаронены час, забароненымі прыладамі. Падчас вядзення адміністрацыйнага працэсу высветлілася, што гэта паўторнае падобнае парушэнне, здзейсненае імі на працягу года. У сувязі з гэтым вінаватым пагражае крымінальная адказнасць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікам Пінскай міжрайінспекцыі паступіла інфармацыя пра незаконныя паляванні з выкарыстаннем... камбайна пры правядзенні на апошнім сельскагаспадарчых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика