Пах аміяку, кашаль, слёзы. Надзвычайнае здарэнне на мясакамбінаце. Дарогі перакрыты (Дапоўнена). 21.by

Пах аміяку, кашаль, слёзы. Надзвычайнае здарэнне на мясакамбінаце. Дарогі перакрыты (Дапоўнена)

08.12.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Колькасць пароў у памяшканні ў 20 разоў перавысіла дапушчальную норму.

Сёння, 7 снежня, каля 11.30 у рэдакцыю патэлефанавала жанчына і паведаміла, што з тэрыторыі мясакамбіната адчуваецца непрыемны пах аміяку.

Па словах начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслава Грыня, здарылася ўцечка пароў аміяку з нявыкарыстанага абсталявання.
Зараз на месцы здарэння выратавальнікі ліквідуюць наступствы.

У рэдакцыю патэлефанавала відавочца здарэння Марына Шупенька, якая расказала, што, калі праходзіла міма мясакамбіната, пачула непрыемны рэзкі пах аміяку, ад якога градам паліліся слёзы і пачаўся кашаль. Людзей, якія знаходзіліся на прадпрыемстве, адразу пачалі эвакуяваць. Пачалі эвакуяваць і нават тых, чые прадпрыемствы знаходзіліся паблізу.

Вуліца Гарадоцкая для праезду закрытая. Дырэктар Маладзечанскага аўтапарка №4 ЯўстафійКаравай паведаміў нашаму выданню, што рух аўтобусаў №3 і №6 зменены. Яны ідуць па вуліцы Касманаўтаў, праз пуцеправод і на Парашкі. На прыпынках, дзе спынены рух гэтых аўтобусаў, вісяць аб'явы з паведамленнем аб змяненнях.

 Каб трапіць з горада ў раён прыватнай забудовы, што за чыгункай у раёне мясакамбіната, Маргарыце Біцар, якая жыве па вуліцы Адама Міцкевіча, давялося ісці ажно праз "Фестывальны". Гэта было прыкладна каля 15.00. Яна расказала карэспандэнту "Рэгіянальнай газеты", што пах аміяку адчуваецца і ў раёне прыпынку "Фестывальны". А па словах работнікаў прадпрыемства "Канфа", будынак якога знаходзіцца недалёка ад мясакамбіната, нешта ў паветры яны адчуваюць, але, напэўна, гэта нешта псіхалагічнае.

Паводле сайта Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, на тэрыторыі мясакамбіната з боку неэксплуатаванага будынка халадзільнай камеры адчуваецца пах аміяку. Машыніст прадпрыемства, які ўвайшоў у будынак камеры, каб высветліць прычыну паху, выявіў, што з вентыля на трубаправодзе адбываецца ўцечка. Мужчына паспрабаваў перакрыць вентыль, але не змог, бо прыстасаванне выйшла са строю. Машыніст з лёгкім атручэннем хімічным рэчывам быў дастаўлены ў бальніцу.

Пазней па лініі адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы з бальніцы паступіла паведамленне аб тым, што яшчэ тры работнікі прадпрыемства звярнуліся са скаргамі на дрэннае самаадчуванне.

У памяшканні халадзільнай камеры гранічна дапушчальная канцэнтрацыя пароў перавысіла норму ў 20 разоў, за межамі будынка – канцэнтрацыя пароў аміяку ў норме.

Вольга ЮРКЕВІЧ.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць пароў у памяшканні ў 20 разоў перавысіла дапушчальную норму.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика