Падарунак... з фонам
12.12.2012
—
ЧП
|
Дзядзька падарыў пляменніку радыёактыўны гадзіннік. Стацыянарная сістэма радыёлагічнага кантролю, устаноўленая на пункце пропуску «Новая Гута», нечакана «ажыла», калі праз рамку дэтэктара праязджаў аўтамабіль «Аудзі» з расійскімі нумарамі. 38-гадовы вадзіцель патлумачыў, што вяртаецца разам са сваёй маці з Украіны на Пскоўшчыну транзітам праз Беларусь. Каб высветліць прычыну павышанай радыёактыўнасці, аўтамабіль дбайна абследавалі. Вымярэнні паказалі, што крыніца трывогі знаходзіцца ў багажніку. Спецыялісты радыёметрычнай лабараторыі Гомельскай пагранічнай групы выявілі там рэчмяшок, у якім знаходзіўся гадзіннік з ваеннага карабля — падарунак украінскага вайскоўца. Як паведаміў «Р» прэс-сакратар пагрангрупы Дзмітрый Уклейка, па характару выпраменьвання быў зроблены вывад, што павышаны фон утварае радыёактыўны элемент радый-226, які, па папярэдніх меркаваннях спецыялістаў утрымліваецца ў гадзіннікавым механізме. Аб тым, што звычайны гадзіннік можа быць крыніцай выпраменьвання, вядома, не здагадваўся ні той, хто рабіў падарунак, ні адораны. Зараз «прадмет з фонам» захоўваецца на Гомельскай мытні, яго далейшы лёс будзе вырашаны ў бліжэйшы час. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пагранічнікі затрымалі радыёактыўны гадзіннік з ваеннага карабля
|
|