Гарачая субота. 21.by

Гарачая субота

19.02.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінулая субота для мазырскіх выратавальнікаў выдалася па-сапраўднаму гарачай.

Каля 14 гадзін аператыўнаму дзяжурнаму гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях патэлефанаваў гараджанін і паведаміў, што гарыць дах Мазырскага драмтэатра імя Мележа. На момант прыбыцця экіпажаў падраздзяленняў МНС агонь ахапіў значную плошчу даху і частку памяшканняў другога паверха будынка, які носіць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Да тушэння пажару былі прыцягнуты значныя сілы і сродкі выратавальнікаў. Паколькі прадстаўленняў у тэатры не праводзілася (будынак 1933 года пабудовы з лютага мінулага года знаходзіцца на рэканструкцыі), людзей на момант узгарання ў будынку не было. Праз паўтары гадзіны ў барацьбе з полымем наступіў пералом: пажар быў лакалізаваны. А яшчэ праз 20 мінут — поўнасцю патушаны. Як паведамілі «Р» у прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС, у выніку ўзгарання знішчана каля 70 і пашкоджана 330 квадратных метраў даху, згарэла маёмасць і аддзелка часткі памяшканняў на другім паверсе тэатра (майстэрні мастака, двух службовых кабінетаў і вестыбюля). Прычыны пажару і ўрон, нанесены будынку, устанаўліваюцца. У любым выпадку, адзначаюць спецыялісты, надзвычайнае здарэнне памножыць затраты на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, што зараз вядуцца ў тэатральнай установе.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінулая субота стала нешчаслівай для Мазырскага драмтэатра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика