Метал таксама стамляецца. 21.by

Метал таксама стамляецца

21.02.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

180 тысяч гамяльчан паўдня правялі без цяпла.

У аўторак у Савецкім раёне Гомеля прарвала магістральны трубаправод. У выніку аварыі практычна трэць горада больш за восем гадзін заставалася без цяпла. Знос, старэнне і карозія металу — такія папярэднія прычыны здарэння.

Месца разрыву спецыялісты прадпрыемства «Гомельскія цеплавыя сеткі» знайшлі хутка. Яно было ў прамысловай зоне, дзе няма ні вялікага руху, ні людзей. Менавіта гэты ўчастак магістралі камунальныя службы ўжо вясной збіраліся рэканструяваць, але труба вычарпала запас трываласці і лопнула, не чакаючы пакуль рамонтнікі знойдуць час, сілы і грошы, каб яе замяніць.

— Зараз цеплазабеспячэнне цалкам адноўлена, — запэўніў нас Мікалай Сінькевіч, намеснік галоўнага інжынера Гомельскіх цеплавых сетак РУП «Гомельэнерга». — Гэты ўчастак цеплатрасы эксплуатуецца ўжо сорак гадоў, пры тым, што яго зносаўстойлівасць — дваццаць пяць гадоў. З прычыны недастатковага фінансавання рамонтныя работы тут не праводзіліся.

Для таго каб цалкам аднавіць цеплазабеспячэнне раёна, спатрэбілася яшчэ і ноч. Таму ўсе мясцовыя ўчасткі ЖКГ часова перавялі на кругласутачны рэжым работы.

Знос труб за апошнія месяцы ўжо не першы раз становіцца прычынай сур’ёзных аварый на цеплатрасах. Так, 18 снежня ў Гродне работнікі службы выратавання вынеслі скрозь паток кіпеню 11 чалавек пасля падобнай аварыі.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
180 тысяч гамяльчан паўдня правялі без цяпла з-за парыву трубы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика