У Чысці мужчына з жанчынай разбілі акно ў краме і абрабавалі яе. 21.by

У Чысці мужчына з жанчынай разбілі акно ў краме і абрабавалі яе

22.02.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гэта адбылося 3 лютага ў 22.00.

Мужчына, якому 39 гадоў, разам з 32-гадовай жанчынай выкралі алкаголь, цыгарэты ды прадукты больш чым на 500 тысяч рублёў.

У гэты час зладзеяў заўважылі мінакі, тады яны схапілі накрадзенае ды збеглі.

Крымінальная справа ўзбуджаная 21 лютага па артыкуле "Рабаванне".

Начальнік дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігар ШУПЕНКА патлумачыў, чаму крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле "Рабаванне", а не "Крадзеж".

–  Іх заўважылі мінакі, але яны не спыніліся і працягвалі красці на вачах у іншых людзей, а потым збеглі. А тут ужо артыкул крымінальнай справы – “Рабаванне”.

Настасся РОЎДА.

Фота img1.liveinternet.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика