Мужчына проста так збіў 76-гадовага інваліда. 21.by

Мужчына проста так збіў 76-гадовага інваліда

06.04.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нецвярозы маладзечанец збіў кулакамі і нагамі 76-гадовага мужчыну.

Усё здарылася 27 верасня мінулага года. Нецвярозы 44-гадовы мужчына дагнаў і схапіў старога за куртку ды пачаў збіваць. Пажылы мужчына зваліўся на зямлю.

Але абвінавачаны на гэтым не спыніўся. Трымаючы адной рукой каўнер курткі старога, каб бачыць яго твар, мужчына працягваў малаціць кулакамі, а потым яшчэ і нагамі па тулаве, нагах і руках.

Мужчына, які знаходзіўся непадалёк, пачуў крык аб дапамозе і ўбачыў на зямлі старога чалавека, побач з якім ляжаў кій. Бачыў і плечы абвінавачанага, які пайшоў сабе далей.

Пенсіянер мае трэцюю ступень інваліднасці з дзяцінства. Ён ходзіць з кіем.

Траўмы, якія ён атрымаў, адносяцца да лёгкіх цялесных пашкоджанняў.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну цалкам.

Суд абавязаў мужчыну выплаціць штраф – пяць мільёнаў рублёў. Таксама яго будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Сяргей ГАБРУКОВІЧ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота ya-rayon.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нецвярозы маладзечанец збіў кулакамі і нагамі 76-гадовага мужчыну.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика