На Смаргоншчыне ноччу ў пажары загінуў мужчына
24.04.2013
—
ЧП
|
У панядзелак, 22 красавіка, каля трох гадзін ночы 54-гадовага мужчыну выратавальнікі знайшлі загінулым у пажары ў вёсцы Вялікая Мыса. Пра тое, што гарыць дом, паведаміла ў МНС сястра загінулага, якая жыве ў Смаргоні. Ёй жа патэлефанавала маці, якая жыве ў некалькіх дамах ад мужчыны. Менавіта яна ўбачыла полымя. Прычына пажару дакладна пакуль невядомая. Хутчэй за ўсё, здарэнне адбылося з-за таго, што мужчына быў нецвярозы і неасцярожна абышоўся з агнём. Пра здарэнне расказаў дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных здарэннях Аляксандр Камок. Настасся РОЎДА. Фота 112.by. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак, 22 красавіка, каля трох гадзін ночы 54-гадовага мужчыну выратавальнікі знайшлі загінулым у пажары ў вёсцы Вялікая Мыса. |
|