У вёсцы Варняны мужчына паехаў ў краму – на яго склалі восем пратаколаў
21.05.2013
—
ЧП
|
![]() У пятніцу, 17 мая, мужчына з вёскі Варняны Астравецкага раёна вырашыў паехаць ў краму. Скончылася тым, што яго затрымаў сабака памежнай службы. Калі мужчына ехаў у краму, супрацоўнік ДАІ падаў жэзлам сігнал, каб праверыць дакументы. Мужчына кіўнуў галавой і зрабіў выгляд, што збіраецца спыніцца. Але ён падмануў супрацоўніка ДАІ: павялічыў хуткасць і памчаўся далей. Уцякаючы ад машыны ДАІ, мужчына ледзь не збіў дзяўчынку, якая ехала на ровары. Каб напалохаць кіроўцу, міліцыянер стрэліў у паветра, а потым яшчэ некалькі разоў па колах. Мужчына зразумеў, што так ён не ўцячэ ад міліцыі і звярнуў у рапсавае поле. Кінуўшы там машыну, схаваўся. Кіроўцу “Жыгулёў” атрымалася затрымаць з дапамогай службова-вышуковага сабакі памежнай службы. Да іх па дапамогу звярнуліся супрацоўнікі міліцыі. Усяго на парушальніка склалі восем пратаколаў. Па-першае, мужчына правоў кіравання не мае. Страхавога пасведчання ў затрыманага таксама не аказалася. Аўтамабіль тэхагляду не праходзіў. За апошні тыдзень супрацоўнікі дарожнай інспекцыі затрымалі яго за рулём ў другі раз. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела агітацыі і прапаганды Гродзенскай Дзяржаўтаінспекцыі Яўген Дудко. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота content.onliner.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу, 17 мая, мужчына з вёскі Варняны Астравецкага раёна вырашыў паехаць ў краму. Скончылася тым, што яго затрымаў сабака памежнай службы. |
|