На Маладзечаншчыне мужчына на сваім участку не змог выбрацца з бочкі
24.07.2013
—
ЧП
|
На сваім прысядзібным участку ў Радашкавічах 37-гадовы мужчына апрацоўваў сцены знутры бочкі масцікай. Раптам адчуў сябе дрэнна і самастойна выбрацца не змог. Бочка цыліндрычнай формы, дыяметр 180 см. Пра здарэнне МНС паведаміў яго сын. Выратавальнікі дасталі мужчыну з бочкі і перадалі брыгадзе “хуткай дапамогі”. Папярэдні дыягназ – атручэнне парамі масцікі. Пацярпелы шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Маладзечанскай ЦРБ. Стан здавальняючы. Паводле mchs.gov.by Фота 112.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сваім прысядзібным участку ў Радашкавічах 37-гадовы мужчына апрацоўваў сцены знутры бочкі масцікай. Раптам адчуў сябе дрэнна і самастойна выбрацца не змог.
|
|