Паліў смецце, лінуў бензіну – і аказаўся ў бальніцы. 21.by

Паліў смецце, лінуў бензіну – і аказаўся ў бальніцы

27.08.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Раніцай 26 жніўня ў цэнтр аператыўнага кіравання Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пацярпелага ад агню: у прыёмны пакой з тэрмічнымі апёкамі брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла 36-гадовага мужчыну.

Пачалося ўсё з таго, што ўвечары 25 жніўня ў двары дома ў Вілейцы спальвалі смецце.

– Мужчына палічыў, што вогнішча гарыць слаба, і лінуў бензіну, – паведаміў інспектар інспекцыі Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш. – Полымя ўспыхнула. У выніку мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі другой, трэцяй, чацвёртай ступені (3% цела) шыі, левай кісці, перадплечча.

Адразу мужчына лячыўся сам і толькі раніцай звярнуўся ў бальніцу. Ён шпіталізаваны.

Аддзел інфармацыі.

Фота ru.freepik.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніцай 26 жніўня ў цэнтр аператыўнага кіравання Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пацярпелага ад агню: у прыёмны пакой з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика