Дапамажыце міліцыі
23.09.2013
—
ЧП
|
Маладзечанскі і Вілейскі райаддзелы міліцыі шукаюць зніклых. Лукоўскага Сяргея Мечыслававіча, які нарадзіўся 13 красавіка 1965 года і жыве ў Маладзечне па вуліцы Велікасельскай. Трэцяга чэрвеня ён паехаў на заробкі ў Санкт-Пецярбург, і цяпер яго месцазнаходжанне невядомае. Яму 48 год, рост 170. Хударлявы. Авальны твар, блакітныя вочы, прамыя цёмна-русыя валасы. Звонкі голас, яснае маўленне. Мамай Алесю Іванаўну, нарадзілася 9 чэрвеня 1981 года, жыве ў Маладзечне па вуліцы 17 верасня. 30 жніўня яна паехала на рынак “Лябяжы” на пераборку агародніны і фруктаў, і цяпер месцазнаходжанне яе невядомае. Ёй 31 год, рост каля 170. Сярэдняй паўнаты. Авальны бледны твар, чорныя вочы, верхнія вусны выступаюць, прамыя чорныя валасы. Звонкі голас і яснае маўленне. Была апранутая ў чорную байку, карычневы гольф, цёмна-сінія джынсы, шлёпанцы. Пры сабе мела чырвоны пакет. Пераканаўча просім усіх, хто штосьці ведае аб месцы знаходжання зніклых, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах: 8(0176) 74-96-83, 77-03-12, 77-16-56 ці па тэлефоне 102. Ураджэнца і жыхара вёскі Асавец Вілейскага раёна Міхаіла Цімафеевіча Новаша, 1947 года нараджэння. Сёлета 31 ліпеня ён выпісаўся з інфекцыйнай бальніцы Валожына, пасля чаго аб яго месцазнаходжанні нічога невядома. Прыкметы: на выгляд 70 гадоў, рост 165-170 см, пры хадзьбе сутуліцца, ходзіць няспешна. Быў апрануты ў камуфляваны касцюм і гумовыя боты. Просьба да тых, каму што-небудзь вядома аб месцы знаходжання Міхаіла Новаша, паведаміць у Вілейскі РАУС па тэлефонах: 8-01771 56462, 54100, м.т. 8 (044) 7451198 ці 102. Маладзечанскі райаддзел міліцыі, аддзяленне крымінальнага вышуку Вілейскага райаддзела міліцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзечанскі і Вілейскі райаддзелы міліцыі шукаюць зніклых.
|
|