Адзначыў дзень нараджэння пад сірэны пажарных. 21.by

Адзначыў дзень нараджэння пад сірэны пажарных

24.10.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Трагедыяй мог скончыцца пяты дзень нараджэння маленькага жыхара вёскі Дравенякі Астравецкага раёна. 

22 кастрычніка, падчас святкавання свайго дня нараджэння, імяніннік разам з сябрамі не прыдумалі іншай забавы, як гульню з запалкамі. Чацвёра дзяцей без дазволу дарослых узялі запалкі на печы і пайшлі гуляць у хлеў, дзе захоўвалася сена.

Верагодна, нагуляўшыся, яны выйшлі з хлява, пакінуўшы там непатушаную запалку. Праз яе і адбыўся пажар. У выніку невялічкі хляўчук (яго памер прыблізна 3х3 метры) згарэў датла,− паведамляе інспектар групы прапаганды Астравецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Юры Шаўцоў.

Наталля ТУР. 



Фота з сайта www.gorodkovrov.ru, mchs.gov.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагедыяй мог скончыцца пяты дзень нараджэння маленькага жыхара вёскі Дравенякі Астравецкага раёна. 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика