Дзве жанчыны расказвалі бабулі пра дэнамінацыю і, пакуль тая ўнікала, абакралі
03.12.2013
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося на Вілейшчыне 29 лістапада. У той жа дзень узбудзілі крымінальную справу. Жанчыны зайшлі ў хату да бабулі і прадставіліся “сацыяльнымі работнікамі”. Пачалі расказваць, што хутка адбудзецца дэнамінацыя і ці не хоча яна памяняць грошы. Пакуль тая слухала, адна з жанчын скрала з-пад матраца гаспадыні дома тры мільёны рублёў. – Не пускайце нікога ў хату, не праверыўшы дакументы, калі вам прадстаўляюцца сацыяльнымі ці яшчэ якімі работнікамі, – акцэнтуе ўвагунамеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык. – Такія махляры прыходзяць з адмысловай мэтай: праверыць, ці ляжаць грошы ў шафе, пад матрацам ды ў іншых упадабаных месцах захоўвання грошай. Настасся РОЎДА. Фота s019.radikal.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося на Вілейшчыне 29 лістапада. У той жа дзень узбудзілі крымінальную справу.
|
|