«Прачынаюцца» мянялы
20.12.2013
—
ЧП
|
У Рэчыцы затрымалі валютчыка з буйной сумай грошай.
Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Рэчыцкага РАУС і раённай падатковай інспекцыі каля абменнага пункта «Белзнешэканамбанка» затрымалі 47-гадовага жыхара Рэчыцы, якi незаконна абменьваў тры тысячы расійскіх рублёў. Пры аглядзе аўтамабіля мужчыны, праведзеным з санкцыі пракурора, выяўлена больш за 60 мільёнаў беларускіх рублёў, 1265 долараў ЗША, 2 тысячы ўкраінскіх грыўнаў і 2240 расійскіх рублёў. Грашовыя сродкі у эквіваленце 75 мільёнаў беларускіх рублёў канфіскаваны, за незаконныя валютныя аперацыі на затрыманага складзены адміністрацыйны пратакол. Напярэдадні навагодніх свят, калі насельніцтва робіць шмат пакупак і нярэдка мае патрэбу ў абмене грошай, валютныя мянялы прыкметна актывізаваліся. Так, за мінулы тыдзень праваахоўнікі вывелі з абароту індывідуалаў-«абменнікаў» больш за 65 мільёнаў рублёў. У поле іх зроку трапіла 13 чалавек, якія займаліся незаконным абменам. Мікалай ЖДАНОВІЧ, «Р» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Рэчыцы затрымалі валютчыка з буйной сумай грошай.
|
|