Стой, страляць буду!
20.12.2013
—
ЧП
|
Украінскія браканьеры ўступiлi ў бой з беларускімi пагранiчнiкамi ў Столінскім раёне.
Інцыдэнт здарыўся, калі нарад Пінскага памежнага атрада рухаўся ўздоўж дзяржаўнай граніцы і заўважыў свежыя сляды з боку Украіны ў напрамку Беларусі. Распачатае праследаванне хутка дало вынік: былі выяўлены два невядомыя, якія патрабаванне спыніцца пра¬ігнаравалі. Адзін з іх пачаў страляць. Каб затрымаць невядомых, пагранічнікі вымушаны былі адкрыць агонь. Стралка затрымалі, яго саўдзельніка шукаюць. Затрыманы паведаміў, што з’яўляецца грамадзянінам Украіны і жыве ва ўкраінскім памежжы, а ў Беларусі паляваў на дзіка. Цяпер вырашаецца пытанне аб узбу¬джэнні крымінальнай справы. Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украінскія браканьеры ўступiлi ў бой з беларускімi пагранiчнiкамi ў Столінскім раёне.
|
|