Махлярка са Смаргоні прысабечыла каля 600 мільёнаў рублёў
16.04.2014
—
ЧП
|
Бясплатны сыр толькі тут. Фота yk-news.kz. Смаргонскі райаддзел Следчага камітэта просіць адгукнуцца грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў Святланы Сцяпанаўны Вакулінай.− У 2012-2013 гадах, з мэтай крадзяжу грошай, Святлана Вакуліна ўводзіла ў зман грамадзян, − распавядае начальнік Смаргонскага райаддзела Следчага камітэта Андрэй Рэзін. Схема падману была да наіўнасці простая. Махлярка прасіла людзей узяць крэдыт у банку на сваё імя. Гаварыла, што сама будзе штомесяц плаціць працэнты ў банк, але за гэта прасіла 50% ад сумы крэдыту. Калі чалавек афармляў крэдыт, Святлана Вакуліна дзяліла з ім суму папалам, забірала крэдытны дагавор з банка і знікала. Адзін з такіх крэдытаў быў на суму 50 мільёнаў рублёў. 25 мільёнаў атрымоўваў чалавек, 25 – Святлана Вакуліна. Калі ж людзям, якія ўзялі крэдыт, пачыналі тэлефанаваць з банка з просьбай пагасіць запазычанасць, пацярпелыя звярталіся да спадарыні Вакулінай. Тая здымала трубку, прасіла прабачэння, гаварыла, што забегалася і забылася зайсці ў банк, і што ў наступным месяцы абавязкова разлічыцца з банкам. На другі раз махлярка проста не падыходзіла да тэлефона. Ад злачынных дзеянняў Святланы Вакулінай пацярпела каля 50 чалавек. Прычым, самі пацярпелыя нярэдка прыводзілі да смаргонскага “Астапа Бэндара ў спадніцы” сваіх знаёмых, якія таксама паквапіліся на лёгкія грошы. У выніку сваёй злачыннай схемы Святлана Вакуліна стала багацейшай на 600 мільёнаў рублёў. Смаргонскім райаддзелам Следчага камітэта ўстаноўлена, што ад дзеянняў грамадзянкі Вакулінай пацярпелі не толькі жыхары Смаргоні, але і жыхары Маладзечанскага і Ашмянскіх раёнаў. У сувязі з гэтым, смаргонскі райаддзел Следчага камітэта просіць грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў Святланы Вакулінай, патэлефанаваць у смаргонскі Следчы камітэт па тэлефонах: 8-01592-3-26-58, 8-01592-4-20-61, або звярнуцца з пісьмовай заявай па адрасе: Смаргонь, вуліца Савецкая, 25-а. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Смаргонскі райаддзел Следчага камітэта просіць адгукнуцца грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў Святланы Сцяпанаўны Вакулінай. |
|