На Мядзельшчыне гарэлі хлеў і “Масквіч”
22.04.2014
—
ЧП
|
Магчыма, хлеў загарэўся з-за дзіцячых гульняў з агнём. Фота pro-goroda.ru. Дзіцячае свавольства з агнём?Два пажары адбыліся на Мядзельшчыне 20 красавіка практычна ў адзін і той жа час. Пасля сямі гадзін вечара выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне хлява ў вёсцы Нарач (Кабыльнік), паведаміў інспектар нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сакалдынскі. У выніку агнём пашкоджаны сцены і дах хлява, знішчана прыбудова да яго і туалет, які знаходзіўся побач. Адна з мяркуемых прычын пажару – дзіцячае свавольства з агнём. А ў гэты ж час на абочыне аўтадарогі Мінск–Мядзел гарэў аўтамабіль “Масквіч-412”. Адбылося гэта паміж вёскамі Калінаўка і Ліпава. Выгараў салон машыны. Нумароў на “Масквічы” не было. Так што высвятляецца не толькі прычына загарання, але і ўладальнік аўтамабіля. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзіцячае свавольства з агнём?
|
|