Маладзечна. У сварцы ўдарыў нажом у грудзі
29.04.2014
—
ЧП
|
Фота dneprovec.by. Здарэнне адбылося ў Маладзечне па Машэрава ў нядзелю, 27 красавіка.Каля 18 гадзін вечара ў “102” пазваніла пенсіянерка. У яе кватэры пырнулі нажом 48-гадовага мужчыну. Як распавёў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Васількоў, нападнікам апынуўся 55-гадовы маладзечанец, які цяпер нідзе не працуе і ўжо судзімы. Падчас сваркі з гаспадаром кватэры, ён узяў нож і ўдарыў мужчыну ў грудзі. Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю маладзечанскай ЦРБ. Падазраванага затрымалі. Узбуджаная крымінальная справа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося ў Маладзечне па Машэрава ў нядзелю, 27 красавіка. |
|