Аўстрыйскі феномен
26.04.2010 15:27
—
Разное
|
Адольф Гітлер і ягоная радзіма.
Перыядычна цень нацысцкага фюрэра нагадвае пра сябе на яго гістарычнай радзіме — Аўстрыі. То ўскрыецца «карычневае» мінулае вядомага палітыка, то новае пакаленне аўстрыйскіх нацы набярэ большасць на чарговых выбарах. У чым сакрэт такой жывучасці? Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба ведаць, чым з’яўляецца Аўстрыя. Калі Германію называюць «спозненай нацыяй», то Аўстрыю — «спозненай у квадраце».На працягу стагоддзяў Аўстрыя была толькі адным, і не самым значным, уладаннем Габсбургаў, якія валодалі і Іспаніяй, і Партугаліяй разам з усімі іх калоніямі. У склад Габсбургскай імперыі магла трапіць і Беларусь. Праз дынастычныя шлюбы Габсбургі сталі сваякамі Ягелонаў, што, дарэчы, дапамагло ім заняць троны Чэхіі і Венгрыі, якія першапачаткова займалі нашчадкі Альгерда. Нездарма доктар Ф.Скарына пачынаў сваю дзейнасць у Празе Чэшскай. Пасля смерці Сцяпана Батуры ў 1586 годзе Габсбургі рэальна прэтэндавалі і на карону Рэчы Паспалітай, і толькі з невялікай перавагай перамагла шведская дынастыя Вазаў. Чым жа была імперыя Габсбургаў? Іван Франко называў яе «турмой народаў», але У. Ленін, які пазычыў ва ўкраінскага класіка гэтае найменне для Расіі, пісаў, што становішча народаў Аўстрыйскай імперыі лепшае, чым у расійскіх іншародцаў, бо там няма ні мяжы аселасці, ні ганенняў на нацыянальныя школы. Розніцу паміж аўстрыйскім і расійскім дэспатызмам можна бачыць і на прыкладзе лёсаў украінскіх класікаў. Тарас Шаўчэнка за напісанне крамольных твораў і ўдзел у нелегальным гуртку быў здадзены ў салдаты з забаронай пісаць і маляваць. Іван Франко за тое самае адседзеў некалькі гадоў, якія патраціў на вывучэнне марксісцкай літаратуры. Для большасці аўстрыйская манархія асацыюецца з часамі імператара Як вядома, у Кракаве (а гэта на той час таксама была Нацыянальная мешаніна спараджала комплекс чысціні нямецкай крыві і самыя дзікія расавыя тэорыі. Так, лідэр пангерманістаў Шонэрэр адкрыта заклікаў да забойства габрэяў і надаў антысемітызму расавы, а не рэлігійны характар, што вельмі цаніў Гітлер. Другім ідэолагам пангерманізму быў Ёрг фон Ланц. Згодна з тэорыямі Ланца, гісторыя ёсць барацьба паміж нардычнымі людзьмі і недачалавекамі: міжземнаморскай расай, неграмі і мангалоідамі, да якіх ён далучаў і славян. Ланц стаў выкарыстоўваць свастыку і прадказваў аўстрыйскім немцам выключную ролю ў расавай барацьбе. З такім ідэйным багажом малады Адольф Гітлер перасяліўся з Вены ў Мюнхен. У Германіі яго ўспрымалі як іншаземца. Быў распаўсюджаны жарт: «Што такое Гітлер? Помста Аўстрыі за Садовую». Садовая — вуліца ў Празе, дзе аўстрыйскія войскі пацярпелі паразу ад прусакаў, у выніку чаго Аўстрыя страціла свой уплыў у Германіі. Гітлер позна атрымаў нямецкае грамадзянства, і на першых этапах яго палітычнай дзейнасці неаднаразова абмяркоўвалася магчымасць выслаць амбітнага аўстрыйца на радзіму. С таўшы нарэшце фюрэрам і рэйхсканцлерам, Гітлер пачынае працаваць над далучэннем Аўстрыі да рэйху — аншлюсам. Аншлюс не быў арыгінальнай гітлераўскай ідэяй. Аўстрыя хваравіта перажывала страту імперскага статусу. Канец імперыі азначаў крах шэрагу банкаў і ўстановаў, якія працавалі на імперскія патрэбы і — як вынік — беспрацоўе для тысяч людзей.Межы новай рэспублікі ўрэзалі — туды не ўвайшлі Судэты і частка Тыроля. «Аўстрыя — тое, што засталося», — сказаў Клемансо. У краіне ішла жорсткая барацьба паміж правымі і левымі. Аўстрыйская рэспубліка лічылася нежыццяздольнай дзяржавай. Выйсце бачылася або ў аднаўленні імперыі, або ў аншлюсе. Прыцягальным увасабленнем апошняга падаваўся лёс самога Гітлера: у Вене быў нікім, у Берліне стаў фюрэрам. Аўстрыйскія праціўнікі нацыстаў не змаглі супрацьстаяць аншлюсу, бо яны таксама ў большасці зыходзілі з таго, што аўстрыйцы з’яўляюцца немцамі. Ота Баўэр, лідэр аўстрыйскіх сацыял-дэмакратаў, называў «хімерай» ідэю аўстрыйскай нацыі. У 1936 годзе ўрад аўстрыйскага канцлера К. Шушніга падпісаў дамову з Берлінам, па якой прызнаў сябе «другой нямецкай дзяржавай». У сакавікуШмат хто з аўстрыйцаў удзельнічаў у нацысцкіх злачынствах. Дастаткова ўспомніць такія імёны, як Скарцэні, Кальтэрбрунар, Вальдхайм. З другога боку, імкненне аддзяліць сябе ад нацызму спарадзіла адчужанасць ад немцаў. Ужо ў 1943 годзе будучы прэзідэнт Аўстрыйскай рэспублікі Адольф Шэрф заявіў: «Аншлюс мёртвы. Любоў да германскага рэйху з аўстрыйцаў выбітая». Гэта знайшло сваё ўвасабленне ў дэкларацыях саюзнікаў аб Аўстрыі як першай ахвяры Гітлера, што і стала адным з самых галоўных міфаў новай нацыі. Аўстрыя прызвычаілася да ролі маленькай нейтральнай дзяржавы, і большасць яе грамадзянаў стала лічыць сябе ўжо не немцамі, а аўстрыйцамі. Нават аўстрыйская партыя свабоды, якую называюць пераемніцай гітлераўскай НСДПА, паступова адмовілася ад ідэі тоеснасці з Германіяй, узяўшы асноўны лозунг «Аўстрыя перш за ўсё». Такім чынам, сам таго не жадаючы, Гітлер стаў галоўным фактарам фармавання новай нацыі. У гэтым сэнсе з ім сапраўды звязана не толькі дрэннае.Усяслаў Шатэрнік Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адольф Гітлер і ягоная радзіма.
|
|