Значны раскід тэмператураў: прагноз надвор’я на 5—7 мая. 21.by

Значны раскід тэмператураў: прагноз надвор’я на 5—7 мая

04.05.2010 14:27 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 5 мая ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу месцамі па Брэсцкай, днём на большай частцы Мінскай, Магілёўскай і паўднёва‑ўсходняй палове Віцебскай вобласці моцныя дажджы. Ноччу і раніцай па поўдні месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, парывы да 14 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°С,

днём плюс 10—17°С, па паўднёвым усходзе ноччу плюс 11—15°С, днём плюс 18—25°С.

У Мінску 5 мая воблачна з праясненнямі. Часам дажджы, магчыма навальніца. Днём моцны дождж. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°С,

днём плюс 12—14°С.

6 мая ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу ў паўднёва‑ўсходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Вецер паўночны, паўночна‑ўсходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—8°С, месцамі па заходняй палове Віцебскай вобласці замаразкі да 0 — мінус 2°С,

днём плюс 10—17°С, па поўдні ноччу плюс 9—14°С, днём плюс 18—25°С.

У Мінску 6 мая воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер паўночны, паўночна‑ўсходні 6—11, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С,

днём плюс 12—14°С.

7 мая па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. У паўночна‑заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы навальніцы. Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 9—15°С, днём плюс 19—25°С, па паўднёвым усходзе да плюс 27°С.
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 5 мая ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика