Каб лета радавала. 21.by

Каб лета радавала

07.05.2010 10:29 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы як след рыхтуемся да зімніх хваробаў: дбайна правяраем, ці ёсць лекі супраць тэмпературы, прастуды і насмарку. Але няшмат хто ўспамінае, што лета таксама мае колькі непрыемных сюрпрызаў у выглядзе боляў і хваробаў, выкліканых спякотай і летняй актыўнасцю чалавека.

Якія гэта болі і як іх можна прадухіліць?

Галаўны боль. Ён можа быць выкліканы некалькімі прычынамі, сярод якіх улетку не апошняе месца займае абязводжванне. Большасць людзей забывае выпіць неабходную колькасць вадкасці. У летнюю спякоту рэкамендуюць піць 8—10 шклянак вады жанчынам і 10—12 — мужчынам.

Апёкі як вынік задоўгага знаходжання на сонцы. Беларусы любяць загараць. Між тым, дактары даказалі: сонечныя апёкі павялічваюць рызыку раку скуры. Каб не апячыся, не выходзьце на пляж у гадзіны актыўнага сонца (з 10‑й да 15‑й), заўсёды карыстайцеся крэмам супраць загара (нават калі хочаце загарэць). Калі сонца ўсё ж узнагародзіла вас апёкам, дык найлепш яго змазаць гелем, які змяшчае алоэ (Aloe Vera), і пасля перайсці ў халаднаватае памяшканне.

Болі ў спіне і нагах. Гэта ўсё «зручны» абутак з нізкім абцасам, з плоскай асновай, які ніяк не фіксуе нагу. Што рабіць? Насіць сандалі/басаножкі з артапедычнай сцілкай.


Ліза Кавальчык

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лета таксама мае колькі непрыемных сюрпрызаў у выглядзе боляў і хваробаў, выкліканых спякотай і летняй актыўнасцю чалавека.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика