Пра ўкраінскі разварот
20.05.2010 10:55
—
Разное
|
На гэтым тыдні давялося пабываць на ўкраінскім інвестыцыйным форуме ў Лондане. Украінскія чыноўнікі з урада Януковіча — у дарагіх строях, з бліскучай англійскай мовай. Абяцаюць пакет прагрэсіўных рэформаў на працягу бліжэйшых месяцаў: пакуль што яны маюць мандат на іх, бо і парламент, і ўрад пакуль што ў руках Так ці іначай, з эканамічнага пункту гледжання пакуль што прэзідэнцтва Януковыча можна ацаніць станоўча. Размарозка адносін з такім буйным суседам як Расія — рэч аб’ектыўна станоўчая для ўкраінскай эканомікі.Пры гэтым пільныя назіральнікі маглі заўважыць заявы Януковыча пра тое, што гэта размарожанне не касуе курса на еўрапейскую інтэграцыю Ўкраіны і што зліцця «Газпрома» і «Нафтогаза» па схеме «5% у абмен на 100%» не будзе. Намеснік галавы адміністрацыі Януковыча сказала, што новыя пагадненні Ўкраіны не павінны супярэчыць старым пагадненням: то бок Украіна не пойдзе ў мытныя саюзы, калі гэта будзе супярэчыць удзелу ў WTO. Таксама вартая асаблівага згадвання сімбалічная падзея: Януковыч зрабіў так, што падчас свайго візіта ў Кіеў прэзідэнт Расіі Мядведзеў усклаў вянок да помніка ахвяраўГэта што да нібыта антыўкраінскасці ідэалогіі новага прэзідэнта. Няма антыўкраінскасці, пакуль што новая ўлада ва Ўкраіне дэманструе прагматызм, хітрасць і дыпламатызм - што яна і павінна дэманстраваць. Іншая рэч, што дзякуючы прэзідэнцтву Юшчанкі неабходны для гэтай дыпламатычнасці кампраміс, баланс скрайнасцяў моцна ссунуўся ў правільны прозаходні бок. Існуе пэўная насцярога што да Адначасова звярніце ўвагу, як *** Паведамленні пра У апошнія месяцы перад выбарамі ў прарасійскім амплуа засвяцілася Юлія Тымашэнка — узгадайма хаця б трыумфальную сустрэчу з Пуціным, дзе яна лаяльна ўсміхалася жартам расійскага кіраўніка пра Юшчанку і яго хаўрусніка Саакашвілі. Фігура ды ідэалогія Віктара Януковыча былі вядомыя яшчэ з 2005 года. (…) Насцярожвае не пашырэнне З’яўляюцца першыя сігналы што да абмежавання свабоды слова і паступовага насоўвання самацэнзуры на ўкраінскай тэлевізіі. Некаторыя апазіцыйныя публіцысты пачалі гучаць ужо зусім песімістычна. Прыкра за Расію: чарговы раз робіцца відавочным, што на постсавецкай прасторы прарасійскасць ідзе поруч з антыдэмакратычнасцю. Галоўным дасягненнем прэзідэнцтва Віктара Юшчанкі лічыцца ўмацаванне дэмакратычных інстытутаў. Што ў Юшчанкі не атрымалася, дык гэта правядзенне рашучых эканамічных рэформаў, як гэта бліскуча зрабіў у Грузіі Міхаіл Саакашвілі. Расплатай за гэта і ёсць прэзідэнцтва Януковыча.Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на небяспечныя аўтарытарныя тэндэнцыі, прэзідэнцтва Януковыча для Ўкраіны пакуль што прыносіць больш карысці
|
|