Галяком у цэнтры Лондана
26.05.2010 10:49
—
Разное
|
Чарговая эратычная акцыя пратэсту пад эгідай сусветна вядомай арганізацыі РЕТА («Людзі за этычнае абыходжанне з жывёламі») прайшла ў самым цэнтры Лондана. Прыгажуні Люсі Кларксан (былая мадэлька‑прататып вобразу Лары Крофт) і Вікторыя Айзерман (самая сексуальная вегетарыянка Еўропы) з’явіліся ў аголеным выглядзе непадалёк ад брытанскага парламента. Яны падтрымалі дзейнасць PETA, пафарбаваўшы свае целы ў форму каралеўскіх гвардзейцаў Вялікабрытаніі. Рэч у тым, што абаронцы жывёл даўно пратэстуюць супраць забойства мядзведзяў, з скураў якіх шыюць галаўныя ўборы гвардзейцаў. Прадстаўнікі РЕТА лічаць жорсткай і бессэнсоўнай традыцыю шыць шапкі для каралеўскай варты з натуральнага футра. Неабходна ўзазначыць, што выкарыстанне «ню» стала адным з фірмовых прыёмаў гэтай арганізацыі. Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прататып Лары Крофт і самая сексуальная вегетарыянка Еўропы распрануліся ля брытанскага парламента.
|
|