Замаразкі — у ноч на чацвер. 21.by

Замаразкі — у ноч на чацвер

26.05.2010 12:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паведамляюць у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Так, у ноч на 27 мая пры праясненнях тэмпература паветра чакаецца ў межах ад 3 да 8 градусаў цяпла. У

асобных раёнах магчымы слабыя замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў.

Дзённая тэмпература будзе вагацца ад 13 градусаў цяпла па поўначы краіны да 21 градуса па поўдні. Сярэдні тэмпературны фон з 25 па 27 мая будзе на 2‑6 градусаў халаднейшы за звычайны.

28 мая чарговы цыклон, які рухаецца з Заходняй Еўропы, прынясе чарговую порцыю дажджоў, месцамі чакаюцца моцныя.

Дзённая тэмпература складзе 12‑19 градусаў цяпла. На паўднёвым усходзе Беларусі паветра можа прагрэцца да плюс 20‑25 градусаў.

У суботу, 29 мая, з ростам атмасфернага ціску ў асноўным будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 3 ад 9 градусаў цяпла, а днём — ад 15 да 22 градусаў цяпла.

30 мая атмасферны фронт, які рухаецца з паўднёвага захаду Еўропы, прынясе ў Беларусь кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ноччу чакаецца ў межах 4‑11 градусаў цяпла. Днём яна будзе вагацца ад плюс 15 градусаў па паўночным захадзе да плюс 24 градусаў па паўднёвым усходзе Беларусі.

Што датычыцца надвор’я летам, то прагнозы ўжо не спрабуе рабіць нават Цэнтр па гідраметэаралогіі Вялікабрытаніі, які вядомы сваёй дакладнасцю — настолькі цяпер сітуацыя з надвор’ем непрадказальная і яе развіццё цяжка разлічыць матэматычнымі мадэлямі.

Паводле даных Расійскага цэнтра па гідраметэаралогіі, сярэдняя тэмпература паветра ў летні перыяд будзе ў межах 15‑19 градусаў цяпла, а колькасць ападкаў у асноўным чакаецца ў межах 62‑97 мм. Пры гэтым перыяды сонечнага і цёплага надвор’я будуць чаргавацца з дажджлівым і больш халаднаватым надвор’ем.


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А ў пятніцу — моцныя дажджы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика