Цэны на паслугі ЖКГ — па нумары 175. 21.by

Цэны на паслугі ЖКГ — па нумары 175

27.05.2010 11:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтаінфарматар «175», які паведамляе абанентам пра дзейныя тарыфы на электраэнергію, ваду і газ, філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» запусціў у дзеянне ў сталіцы яшчэ ў 2004 годзе. Але да нядаўняга часу інфармацыя для праслухоўвання была даступная толькі ў імпульсным рэжыме без магчымасці выбару пазіцый.

Для больш зручнага карыстання гэтай паслугай з 1 чэрвеня 2010 года інфармацыю пра тарыфы жыллёва‑камунальнай гаспадаркі абаненты пачнуць атрымліваць і ў танальным рэжыме. З дапамогай галасавых падказак можна будзе хутка выбраць для праслухоўвання адзін з трох раздзелаў: тарыфы на электраэнергію, тарыфы на ваду і каналізацыю або тарыфы на прыродны газ. Акрамя таго, прадугледжана магчымасць вяртання да паўторнага выбару інфармацыі і неабходнага тарыфу.

Кошт паслугі складае 77 рублёў за хвіліну. Аўтаінфарматар працуе кругласутачна.
Звязда
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтаінфарматар «175», які паведамляе абанентам пра дзейныя тарыфы на электраэнергію, ваду і газ, філіял «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика