Месцамі да +26°С, у Мінску — 21—23°С
27.05.2010 17:34
—
Разное
|
Прагноз надвор’я на 28 — 30 мая.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Па паўднёва‑заходняй палове месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—8°С, па паўднёвым захадзе да плюс 14°С, па Віцебскай і Магілёўскай абласцях месцамі на глебе замаразкі да 0 — мінус 1°С, днём плюс 18—24°С. У Мінску 28 мая будзе пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 19—21°С.У наступныя двое сутак, 29 і 30 мая, у краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 29 мая месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с, падчас навальніцаў парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°С; днём плюс 17—23°С, па паўднёвым усходзе да плюс 26°С. 30 мая месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с, падчас навальніцаў парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу плюс 5—11°С, днём плюс 16—21°С; па паўднёвым усходзе ноччу плюс 12—15°С, днём плюс 22—26°С. У Мінску 29 мая — пераменная воблачнасць. Магчымы кароткачасовы дождж. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°С, днём плюс 21—23°С. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прагноз надвор’я на 28 — 30 мая.
|
|