«Вувузелы» выкарыстоўвалі яшчэ падчас бітвы пад Оршай
16.06.2010 14:56
—
Разное
|
Гэты чэмпіянат свету запомніцца няспынным вувузеннем.
От, бывала, раней сядзіш на ганку на дачы ўлетку, адпачываеш, пчолкі‑мушкі звіняць, птушкі спяваюць, цішыня і спакой… І тут праз тры лініі нехта пачынае ці то цыркуляркай, ці то электрагэблем гудзець. І ные, і ные, і ные, па вушах ездзіць. А потым праз паўгадзіны сціхае — і зноў цішыня і спакой. Вось ён рай. А тут паўтары гадзіны выюць і выюць трыбуны гэтымі спецыяльнымі дудкамі і не сціхаюць ніфіга. Як там футбалістам? Я б кінулася, напэўна», — піша ў сваім Жывым дзённіку блогерка irisation. І сапраўды, гэты гуд не сціхае ні на хвіліну. Нават падчас тэлевізійных трансляцый ён паспявае добра надакучваць.Вувузела — доўгая дудка, каля метра, якая выкарыстоўваецца футбольнымі балельшчыкамі ў Паўднёвай Афрыцы. Першапачаткова вувузела рабілася з волава. Прыхільнікі гэтага інструмента кажуць, што вувузелы маюць даўнюю гісторыю. Маўляў, у некаторых плямёнах Афрыкі ў сурмы, зробленыя з рагоў антылопы, сурмілі, каб сабраць сход. У пачатку нашага стагоддзя кампанія Masincedane Sport пачала масавы выпуск такіх дудак, але ўжо з пластыку. У чэмпіянаце ПАР фанаты розных каманд выкарыстоўваюць вувузелы розных колераў. На мундыялі ўсе дудкі гучаць на адной вышыні — ад гэтага гук становіцца такім пранізлівым і надакучлівым.Многія футбалісты, заўзятары, каментатары выступаюць за забарону вувузелаў на матчах чэмпіянату свету. Тым не менш, прэзідэнт ФІФА Зеп Блатэр адразу абверг такія прапановы: «Мы не павінны спрабаваць еўрапеізаваць афрыканскі чэмпіянат свету». Насамрэч, дудкі на стадыёнах не такая рэдкая ў сусветным футболе з’ява. Але паўсюль у Еўропе з імі спрабуюць змагацца. Выкарыстанне такіх інструментаў лічыцца прыкладам нізкай культуры ў фанатаў.Беларусь тут не выключэнне. Напрыклад, фанаты зборнай Беларусі з групоўкі «Б‑12» забараняюць уваход на сваю трыбуну з дудкамі. Нават банер адмысловы намалявалі. Як бы тое ні было, але без гуку вувузелаў сёлетняе футбольнае свята ўжо не ўявіць. Нашы продкі дудзелі ў дудкі, вельмі падобныя да вувузелаў. На гравюры: беларускія вайсковыя музыкі XVI ст. Бітва пад Воршай. Гравюра. Чалавек з правувузелай - унізе справа. Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты чэмпіянат свету запомніцца няспынным вувузеннем.
|
|