Ціхая прыватызацыя як сродак экспрапрыяцыі нацыянальнага багацця
18.06.2010 17:44
—
Разное
|
Беларусь гатовая прадаць свае найважнейшыя прыбытковыя прадпрыемствы. У гэтым палягае сэнс лёсавызначальнай для краіны навіны пра дазвол на прыватызацыю «Беларуськалію» і магістральных трубаправодаў, якая згубілася сярод плоймы вестак пра асабістыя парахункі і магчымыя расколы ў і без таго аслабленых партыях.
Непразрыстыя рашэньні датычна пэўных кавалкаў дзяржмаёмасьці ці зямлі — звыклая практыка для сучаснай Беларусі. Сярод самых гучных справаў такога кшталту — цьмянае пытаньне пра тое, камуГэтыя гешэфты аўтаматычна выклікалі б скандал у свабодных краінах, але ў Беларусі яны былі проста прынятыя да ведама і апазыцыяй, і грамадзтвам. «Беларуськалій» — гэта не кавалак зямлі. Гэта прадпрыемства асаблівае. Яно ўстойліва прыносіць краіне вялікія грошы і забясьпечвае Беларусі трэцяе месца ў сьвеце сярод вытворцаў калійных угнаеньняў. Вядома, прыватызацыя лічыцца многімі заходнімі экспэртамі важным складнікам пераходнага працэсу ў посткамуністычных грамадзтвах ды наўпрост прасоўваецца МВФ і Сусьветным банкам, а адмова ад яе часам называецца ў якасьці прычыны ўсталяваньня ў Беларусі цяперашняга рэжыму. Аднак, наколькі варта сьпяшацца прадаваць «Беларуськалій», калі такога кшталту нацыянальныя манаполіі на здабычу некаторых карысных выкапняў існуюць у шэрагу краінаў сьвету, перадусім на нафту і газ?Прыватызацыя ў Расеі паказала, што ва ўмовах адсутнасьці дзейснага Рытарычным будзе пытаньне, ці сяньня ў Беларусі існуюць вышэйзгаданыя перадумовы для эфэктыўнай прыватызацыі. Беларуская кіроўная эліта дасягнула цяпер кансэнсусу наконт прыватызацыі, якая бачыцца як непазьбежнасць. Бачыцца, як сродак самавыратаваньня на выпадак, калі давядзецца адмовіцца ад часткі палітычнай улады і тым самым страціць частку кантролю над дзяржмаёмасьцю. Небясьпека такога падыходу — відавочная, бо ідзецца не пра запуск эканомікі і прыход інвэстыцыяў, а пра тое, што калі чымсьці (Беларусьсю) нельга будзе валодаць цалкам, дык можна прысабечыць яе па кавалках. Пры такім падыходзе частку прыватызоўванай маёмасьці інсайдэры — людзі, зьвязаныя з дзяржавай — прыбяруць сабе да рук, частка будзе спрададзеная замежнікам на не да канца зразумелых умовах, а рэшта будзе скарыстаная для падаўжэньня жыцьця цяперашняга Варта адцеміць, што апазыцыя прымае прыватызацыю за належнае і не спрабуе прыцягнуць да яе ўвагу грамадзкасьці. Апроч эканаміста Сяргея Чалага, ніхто і не аналізаваў толкам той жа аманскі гешэфт. Між тым менавіта такія гешэфты ды ўсё большая замежная запазычанасьць краіны перадвызначаць будучае Беларусі незалежна ад таго, які прэзыдэнт і ўрад прыйдзе да улады пасьля Лукашэнкі. Бо працаваць яму давядзецца ва ўмовах вялікай запазычанасьці, немадэрнізаванай эканомікі ды ўжо праведзенай «прыватызацыі».Грошай на рэформы ня будзе, і ўзяць іх таксама ня будзе адкуль. Верхам наіўнасьці будзе спадзявацца, што новы дэмакратычны і нацыяналістычны ўрад зможа адмовіцца плаціць па рахунках Лукашэнкі ці здолее перагледзець вынікі «прыватызацыі» — капіталізм такіх паводзінаў не трывае. Грамадзтва і апазыцыя абавязаныя зрэагаваць на новую палітыку рэжыму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская кіроўная эліта дасягнула кансэнсусу наконт прыватызацыі, якая бачыцца як непазьбежнасць. Піша Сяргей Богдан. |
|