Як трэба глядзець канал НТБ. 21.by

Як трэба глядзець канал НТБ

06.07.2010 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля Камароўскага рынку бээрсээмаўцы, якія, як высветлілася, працуюць толькі ў камітэце БРСМ, правялі акцыю супраць канала НТБ.

Яны апранулі камбінезоны хімічнай абароны, працівагазы, паставілі на плошчы тэлевізар, канапу, палажылі некалькі рулонаў туалетнай паперы і пачалі распырскваць асвяжальнік паветра. Гэтым яны патлумачылі, як трэба глядзець НТБ. Колькасць удзельнікаў акцыі не перавышала 10 чалавек. У каментары "Народнай Волі", яны прызналіся, што фільм "Хросны бацька" не глядзелі, але лічаць, што ён абражае гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі.

Чалавек з мегафонам вельмі образліва выказваўся ў бок канала НТБ, гаварыў, што ён смярдзіць і заўсёды хлусіць. Бээрсээмаўцы заклікалі да ўдзелу ў акцыі, яны звярталіся да людзей сталага веку. Тыя абураліся, і сталі на абарону канала НТБ.Казалі, што даўно пара народу сказаць праўду. Некалькі пенсіянерак саромелі БРСМ і казалі, што яны халуі і колькі ім заплацілі? Бээрсээмаўцы закрывалі свае твары ад фотакамер.

На гэтым акцыя скончылася. Удзельнікі хуценька сышлі, пакінуўшы на плошчы рэквізіт акцыі. Журналісты і назіральнікі адзначылі, што акцыя мела адваротную рэакцыю. Мінакі пачалі абмяркоўваць гэтую сітуацыю і вельмі негатыўна выказваліся ў бок Лукашэнкі, БРСМ і Першага канала, хаця акцыя была напраўлена супраць НТБ   

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля Камароўскага рынку бээрсээмаўцы, якія, як высветлілася, працуюць толькі ў камітэце БРСМ, правялі акцыю супраць канала НТБ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика