Пад Віцебскам злавілі 50-сантыметровага кракадзіла. 21.by

Пад Віцебскам злавілі 50-сантыметровага кракадзіла

13.07.2010 10:49 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў віцебскі заапарк паступіў званок ад жыхаркі вёскі Грышаны Віцебскага раёна — яе маці, 84-гадовая Алена Фёдараўна Лапухова, убачыла на сваім падвор’і невялікага, сантыметраў на 40–50, кракадзіла.

Дырэктар заапарка Аляксей Андрэйкаў, ветэрынар Ірына Арлова і наш фотакарэспандэнт Анатоль Кляшчук, не губляючы часу, выехалі па названым адрасе, каб забраць рэптылію ў заапарк. Анатоль Кляшчук паведамляе:

Спадзеючыся на сенсацыю, мы спяшаліся ў вёску за 12 кіламетраў ад Віцебска, прадумваючы, як будзем лавіць няпрошанага госця, якога бабулька накрыла тазікам, садзіць у прыхоплены мех, імчацца назад у заапарк. Але ледзь ступілі на падворак, зразумелі: ці то тут памылка, ці з нас пасмяяліся — у дзіцячай ванначцы плаваў пластмасавы, кітайскага вырабу, кракадзіл-цацка. З сянец выйшла гаспадыня і патлумачыла:

— Цэлы дзень я тупала па двары і нічога не бачыла, а калі па полудні выйшла зноў, убачыла каля парога кракадзіла, падумала, што жывёла стамілася, і накрыла яе тазам. Пазваніла дачцэ, а тая, у сваю чаргу, у заапарк.

Потым вырашыла паглядзець, ці не ўцёк гэты экзатычны прышэлец, прыпадняла тазік і ўбачыла, што кракадзіл не варушыцца і ў яго адкрытая пашча. Вырашыла, што ён памёр ці памірае, і кінула яго ў ванначку з вадою, бо ведаю, што кракадзілы плаваюць.

Пакуль да бабулькі не прыйшлі суседкі і не патлумачылі, старэйшая жыхарка Грышаноў верыла, што гэта была сапраўдная жывёла, а не цацка.

Алена Фёдараўна доўга выбачалася, што ўсё гэтак недарэчна атрымалася. Мы ж, памеркаваўшы, прыйшлі да высновы, што з бабулі пажартавалі вясковыя дзеці, бо адкуль на падворку знянацку з’явілася цацка — усе ўнукі і праўнукі яе ўжо вялікія і з цацкамі не гуляюць. На развітанне наш фотакар зрабіў фотаздымак грышаноўскага кракадзіла ў гаспадарскім тазіку са смелай і кемлівай гаспадыняй і супрацоўнікамі віцебскага заапарка.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў віцебскі заапарк паступіў званок ад жыхаркі вёскі Грышаны Віцебскага раёна — яе маці, 84-гадовая Алена Фёдараўна Лапухова, убачыла на сваім падвор’і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика