Змена рэжыму Лукашэнкі спадабаецца ўсім. 21.by

Змена рэжыму Лукашэнкі спадабаецца ўсім

13.07.2010 10:49 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брусэль і Масква не часта сыходзяцца ў поглядах, аднак цяпер яны хочуць, каб Аляксандар Лукашэнка сышоў.

Прычым пажадана пасля прызначаных на пачатак 2011 года выбараў, піша амерыканскі часопіс «Newsweek».

Еўрасаюз даўно крытыкуе Лукашэнку за пераслед актывістаў апазіцыі і ўведзеную ў мясцовых СМІ цэнзуру. Зараз ён таксама настроіў супраць сябе свайго былога галоўнага абаронцу — Расею. У мінулым месяцы яго даўгі за газ дайшлі да 200 мільёнаў даляраў, што прымусіла «Газпром» ненадоўга прыпыніць пастаўкі. Акрамя таго, Лукашэнка назваў прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна «асноўным ворагам расейскага народу» і адмовіўся, нягледзячы на ціск з боку Крамля, прызнаць незалежнасць акупаваных Расеяй Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Акрамя гэтага ён даў прытулак былому прэзідэнту Кыргызстана Курманбеку Бакіеву, якога Расея раней у гэтым годзе дапамагла звергнуць.

Зараз «у Крамля скончылася цярпенне, — сцвярджае адзін з лідэраў беларускай апазіцыі Аляксандр Казулін. — Расея ўклала ў рэжым Лукашэнкі 50 мільярдаў даляраў, але ён па-ранейшаму не паводзіць сябе лаяльна». Нядаўна расейскае тэлебачанне паказала дакументальны фільм пра Лукашэнку, у якім ён абвінавачваўся ў арганізацыі эскадронаў смерці і ў усхваленні Гітлера. Могуць быць і іншыя адкрыцці, а так як многія ў Беларусі глядзяць расейскія тэлеканалы, гэта можа сур’ёзна пашкодзіць папулярнасці Лукашэнкі.

Еўразвяз таксама спрабуе заваяваць сэрцы і розумы беларусаў. Нядаўна ён паслабіў візавыя абмежаванні для беларускіх чыноўнікаў і пачаў нарошчваць намаганні ў галіне гандлю і супрацоўніцтва. Падобна, Усход і Захад зараз гатовыя пазмагацца за будучыню Беларусі, прычым нелюбоў да Лукашэнкі служыць ім агульным назоўнікам.

Падзяліцца навіной: 
Пераклад сharter97.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брусэль і Масква не часта сыходзяцца ў поглядах, аднак цяпер яны хочуць, каб Аляксандар Лукашэнка сышоў, піша «Newsweek».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика