Пра драбязу і пра надзею. 21.by

Пра драбязу і пра надзею

13.07.2010 10:49 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адкрыты ліст Віталя Тараса Уладзіміру Някляеву.

Па-першае, яшчэ раз дзякуй Вам за тое, што прыйшлі на вечарыну памяці майго бацькі — Валянціна Тараса, якая прайшла летась, праз месяц пасля яго смерці. Вечарына праходзіла ў мемарыяльнай зале Дома літаратараў. Былога Дома літаратарў, які належаў Саюзу беларускіх пісьменнікаў і які нахабна забралі ўлады, выселіўшы адтуль пісьменніцкую бібліятэку. Бацька разам з Вамі ды іншымі літаратарамі, як мог, змагаўся з тым дзікунствам. Тым не менш, зала з фатаграфіямі вядомых беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку, удзельнікаў вайны, у гэтым будынку пакуль застаецца.

Зусім мала калег майго бацькі па саюзе прыйшлі на тую вечарыну. Вы сказалі пра яго цёплыя словы, падзяліліся добрым успамінам. Вы, напэўна, ведаеце, што тата да скону жыцця любіў Вас як паэта і паважаў як асобу. Я ж, павінен прызнацца, нейкі час меркаваў, што ён крыху перабольшвае. Але мой бацька не памыляўся ў людзях.

Не буду хаваць: калі Вы, будучы старшынём СБП, апынуліся побач з Лукашэнкам, было неяк дзіўна і непрыемна гэта бачыць. Адразу стала ясна, што дабром справа не скончыцца. Пасля быў скандал вакол часопіса «Крыніца», Ваш ад’езд у Польшчу і Фінляндыю. Шмат каму і шмат чаго было тады незразумела. Ясна было адно — вам тады было вельмі няпроста. Але тыя выпрабаванні, відавочна, толькі загартавалі Вас.

Не хачу прыпадабняцца да таго хлопчыка, што корпаўся ў сябе ў носе. Пабачыўшы яго, Сяргей Ясенін напісаў імправізацыю: «Ковыряй, ковыряй, мой милый, Сунь туда пальчик весь. Только с ентою страшною силой В душу ко мне не лезь» (цытую па памяці).

Наша апазіцыя, а таксама творчая інтэлігенцыя, не кажучы пра шматлікі кантынгент карыстальнікаў інтэрнэта — ананімных каментатараў любіць не тое што ў душу лезці. Яны ведаюць усіх як аблупленых, і ўсе нашы сапраўдныя ці прыдуманыя грахі спяшаюцца вываліць у сеціва, каб публічна запэцкаць брудам. Гэта яшчэ раз паказала нядаўняя анлайн-канферэнцыя з Вамі на радыё «Свабода».

Адныя і тыя пытанні — адкуль грошы, ці не Масква іх плоціць, хто ты такі? Як трапна Вы сказалі, большасць цікавіць драбяза ў чужых кішэнях.

Але што узяць з людзей, якія даўно пазбавіліся надзеі на змены да лепшага (найперш, ва ўласным жыцці) ды выліваюць сваю фрустрацыю на старонкі інэта? Мне падаецца, што за апошні час Вам, Вашай дзейнасцю, кампаніяй «Гавары праўду» удалося многім вярнуць надзею. У тым ліку — асабіста мне.

Ведаю, што большасць маіх і Вашых калег — журналістаў і літаратараў (пра палітыкаў увогуле не кажу) з гэтым цверджаннем катэгарычна не пагодзяцца. Убачаць у гэтым нейкія хітрыкі, чарговую змову, заказ. Хоць, дальбог, нічога падобнага тут няма.

Як і Вы, я маю гонар належаць да Беларускага ПЭН-цэнтра. (Хоць, магчыма, няма ў тым маёй заслугі — успрымаю гэта, хутчэй, як даніну павагі да майго бацькі, які доўгі час быў яго віцэ-прэзідэнтам. І гэта таксама для мяне вельмі важна.)

У тыя дні, калі Вы апынуліся за кратамі, Рада ПЭН-цэнтра выпусціла заяву ў абарону затрыманых міліцыяй актывістаў «Гавары праўду» і Вас у тым ліку. З аналагічнай заявай выступіў і Расійскі ПЭН-цэнтр. Яго прэзідэнт Андрэй Бітаў, віцэ-прэзідэнт Аляксей Сіманаў, пісьменнікі Леў Цімафееў, Юна Морыц, Аляксандр Гарадніцкі, Людміла Уліцкая выказалі абурэнне.

Гэта тая Расія (магчыма, яе парэшткі), у любові да якой Вы не аднойчы прызнаваліся. І якая не мае ніякага дачынення да Крамля, дуумвірата, канала НТВ і ўсяго іншага.

«Наша Ніва» ў той час змясціла маю караценькую нататку, дзе я згадаў «Жыць не па ілжы» Салжаніцына. Справа не ў падабенстве назваў яго знакамітага артыкула і цяперашняй кампаніі «Гавары праўду».

Тады,

у 1974-м, усе думалі, што Салжаніцын ад’язджае назаўсёды, што Савецкі Саюз на чале з маразматычным палітбюро будзе існаваць і загніваць вечна. («Бадалася цяля з дубам»!). Але ж адшчапенец Салжаніцын урэшце перамог. Гадзіннік камунізма адбіў сваё яшчэ на нашай з Вамі памяці. Зразумела, гэта здарылася, дзякуючы не яму аднаму, але і акадэміку Андрэю Сахараву, Сяргею Каракіну, Алесю Адамовічу, Васілю Быкаву, Зянону Пазьняку, многім іншым людзям, сярод якіх быў і мой бацька.

А пачыналася ўсё з таго, пра што і Вы сёння кажаце — са слова праўды.

Большасць з тых, хто згаданы вышэй, не любілі гучных словаў пра свабоду, праўду і г.д. Не любіце гэтага, мне падаецца, і Вы (Хоць, безумоўна, валодаеце словам). Вы ўпарта несяце ношу, якую хоцькі-няхоцькі ўзвалілі на свае плечы. І людзі, гледзячы на Вас, пачынаюць верыць, што ў любой, самай безнадзейнай сітуацыі можна нешта рабіць, паводзіць сябе годна ды яшчэ размаўляць пры гэтым чалавечай мовай — дасціпна, з гумарам, але без пыхі.

У мяне такое адчуванне, што

Вы сёння працягнулі руку ўсім, хто жадае перамен і гатовы нешта для гэтага зрабіць. Што б там ні было наперадзе, я працягваю руку насустрач.
Падзяліцца навіной: 
Віталь Тарас

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрыты ліст Віталя Тараса Уладзіміру Някляеву.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика