Някляеў паўтарае Мілінкевіча пяцігадовай даўніны. 21.by

Някляеў паўтарае Мілінкевіча пяцігадовай даўніны

15.07.2010 15:59 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» ідзе на выбары праз рэгіёны.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Паэт яшчэ не абвесціў аб сваіх прэзідэнцкіх амбіцыях. «Я не адкажу вам ні «так», ні «не», — сказаў Уладзімір Някляеў наконт свайго магчымага ўдзелу ў выбарах. Але праз нейкі час ужо заявіў, што «ператрусамі ўлады паставілі нас у палітычнае поле». Таму застаецца чакаць, калі паэт вырашыцца са зручным момантам і агучыць тое, што яму толькі пакуль прыпісвалі.

Ужо цяпер сваімі дзеяннямі

лідэр «Гавары праўду» паўтарае перадвыбарчыя крокі Аляксандра Мілінкевіча ў 2006 годзе.

Галоўнае падабенства паміж палітыкамі — стаўка на рэгіёны: пастаянныя сустрэчы з насельніцтвам па ўсёй краіне.

Што да адзінага, то па пытанні вызначэння галоўнага кандыдата артыкуляцыя ў палітыкаў нават падобная.

Мілінкевіч у 2006 казаў, «што няма адзінага, а ёсць восем прэтэндэнтаў. Ну, аднаго адлічым — сем, якія не маюць улады сёння. Не звінавачвайце мяне ў нясціпласці, але ўсё ж такі адзіны прэтэндэнт — адзін. У тым сэнсе, што ён высунуты абсалютнай большасцю арганізаваных дэмакратычных структур. Тое, што пайшлі іншыя кандыдаты, мяне засмучвае». Някляеў раставіў такія самыя акцэнты: «У пачатку кампаніі не мелася на ўвазе, што нехта ад «Гавары праўду» абавязкова пойдзе на прэзідэнцкія выбары. Калі на выбары пойдзе дзесяць кандыдатаў, калі не будзе адзінства, то мы будзе змушаныя вылучыць свайго кандыдата». Фактычна паэт сказаў: «Гавары праўду» ідзе на выбары. І ён намякае, што не супраць заняць месца адзінага.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Макарэвіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» ідзе на выбары праз рэгіёны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика