Лябедзька: Словы Саакашвілі абразлівыя
16.07.2010 13:47
—
Разное
|
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька пракаментаваў учорашняе інтэрв’ю прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі для Беларуская тэлебачання. «Было цікава пачуць тое, што скажа Саакашвілі. Тое, што ён выступіў у ролі адваката беларускіх уладаў па знікненнях, было нечакана. Гэта вырашэнне тактычных задач шляхам адыходу ад агульных каштоўнасцяў. Тым больш, Саакашвілі — інфармаваны палітык. Ён ведаў, як галасавала грузінская дэлегацыя ў Радзе Еўропы па дакладзе аб зніклых. А цяперашнія словы — гэта абразлівае стаўленне да беларусаў. Папулярнасці сярод прыхільнікаў Лукашэнкі ён усё адно не набудзе, а сярод прыхільнікаў пераменаў можа згубіць». Падзяліцца навіной:
ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр АГП пракаментаваў учорашняе інтэрв’ю прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі для БТ.
|
|