Нядзеля стала самым гарачым днём лета ў Беларусі
19.07.2010 10:48
—
Разное
|
Максімальная тэмпература паветра дасягала 31-34 градусаў, а ў Гомельскай і месцамі ў Брэсцкай вобласці – 35-36 градусаў. Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Самая высокая тэмпература паветра - плюс 35,6 градуса - зарэгістраваная на мэтэастанцыях «Кастрычнік» і «Васілевічы» ў Гомельскай вобласці. Пры гэтым на большай частцы тэрыторыі краіны былі перавышаныя максімальныя тэмпературы гэтага дня. У сталіцы таксама ўстаноўлены рэкорд дня - плюс 32,9 градуса. Папярэдні рэкорд з тэмпературай 31,6 градуса адзначаўся ў гэты дзень у 2007 годзе. Вольга Фядотава адзначыла, што абсалютны тэмпературны рэкорд ліпеня для Мінска складае плюс 35 градусаў, ён адзначаўся ў 1936 годзе. Такім чынам, абсалютны рэкорд не быў пабіты, але дасягнуты максімум тэмператур аднаго дня. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Максімальная тэмпература паветра дасягала 31-34 градусаў, а ў Гомельскай і месцамі ў Брэсцкай вобласці – 35-36 градусаў. Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык...
|
|