У выхадныя сквар, ад панядзелка злёгку пахаладае
24.07.2010
—
Разное
|
![]() днём 30—34°C, месцамі 35°C. У Мінску 24 ліпеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, ноччу слабы, днём 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 19—21°C, днём 31—33°C. 25 ліпеня сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Ноччу па паўднёвым захадзе краіны, а днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 17—22°С, днём 27—34°С. У Мінску 25 ліпеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18—20°C, днём каля 30°C. 26 ліпеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, з пераходам на заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 16—22°С, днём 21—28°С, па паўночным усходзе 29—33°С. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 24 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. |
|