Спёка б'е рэкорды, але з панядзелка нас астудзяць Карпаты
24.07.2010 19:28
—
Разное
|
У пятніцу ў шасці гарадах Беларусі быў пабіты тэмпературны рэкорд ліпеня. Як паведамляе meteoinfo.by, у Віцебску 23 ліпеня было 34,7°C — гэта самая высокая тэмпература ў ліпені за 78 гадоў назіранняў. У Сянно (Віцебская вобласць) учора было зафіксавана 34,5°C, што на 0,1°С вышэй за абсалютны рэкорд, устаноўлены тут днём раней за 66 гадоў назіранняў. У Клічаве Магілёўскай вобласці паветра прагрэлася да 34,7°C — пабіты абсалютны рэкорд ліпеня за 53 гады назіранняў. Цяплей тут было толькі ў жніўні 1992 года (36,1°C). Яшчэ ў двух гарадах Магілёўскай вобласці 23 ліпеня зафіксаваныя абсалютныя рэкорды ліпеня за 66 гадоў назіранняў: у Слаўгарадзе — 34,9°С і Касцюковічах — 35,8°С. Упершыню за 67 гадоў назіранняў пабіты таксама тэмпературны рэкорд ліпеня ў Жлобіне (Гомельская вобласць), дзе ў пятніцу было 36,2°С. Больш высокая тэмпература тут назіралася толькі ў жніўні У нядзелю, згодна з прагнозамі сіноптыкаў, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў цёплым сектары цыклона з цэнтрам над Балтыйскім морам, таму ў многіх раёнах краіны захаваецца гарачае надвор’е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны чакаецца на ўзроўні 16–22°С, днём 30–34°С. На поўдні гарачыня спадзе да 27–29°С. У панядзелак, 26 ліпеня, з Карпат на паўднёвы захад Беларусі змесціцца халодны атмасферны фронт, які пачне павольна выціскаць гарачае субтрапічнае паветра на паўночны ўсход. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер Як паведамлялася раней, жнівень сіноптыкі прагназуюць на 2–3 градусы халаднейшым за ліпень. «Ёсць верагоднасць, што з сярэдзіны першага тыдня жніўня гарачыня адступіць. Такі прагноз Гідраметцэнтр робіць у сувязі з узмацненнем цыкланічнай дзейнасці над Атлантыкай — цыклон будзе праштурхоўваць вільготнае паветра ўглыб кантынента», — паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава на Падзяліцца навіной:
БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу ў шасці гарадах Беларусі быў пабіты тэмпературны рэкорд ліпеня. Як паведамляе meteoinfo.by, у Віцебску 23 ліпеня было 34,7°C — гэта самая высокая тэмпература...
|
|