NASA перадае: на. 21.by

NASA перадае: на

04.08.2010 10:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наступствы яго Зямля адчуе 4 жніўня

1 жніўня на Сонцы адбыўся магутны каранальны выкід плазмы (зараджаных часціцаў), паведамляецца ў прэс-рэлізе на сайце NASA. Цяпер з велізарнай хуткасцю да зямлі рухаецца сонечная плазма. Ці чакае нас сур’ёзная магнітная бура і якія могуць быць наступствы для чалавечага арганізма?

«Мы з вамі не заўважым гэтага выкіду, — кажа Аляксандр Шымбалёў, выкладчык астраноміі БДПУ і адначасова праваслаўны святар. — Такое часта здараецца і навукоўцы фіксуюць і заўважаюць падобныя з’явы. На тое яны і навукоўцы».

Выкід, зафіксаваны запушчаным у лютым апаратам SDO (Solar Dynamics Observatory), быў не самым вялікім з магчымых, але, тым не менш, яго наступствы будуць выразна заўважныя на Зямлі 4 жніўня, калі плазма дасягне нашай планеты. Часціцы сонечнай плазмы сутыкнуцца з газамі, «сцякаючы» па лініях магнітнага поля Зямлі. Калі раніцай у сераду сонечныя патокі дасягнуць Зямлі, пачнецца магнітная бура.

«Яе адчуюць навуковыя прыборы і вельмі-вельмі чуллівыя людзі, — тлумачыць А.Шымбалёў. — Аднак для большасці гэта будуць звычайныя дні. Пытанне з магнітнымі бурамі вельмі спрэчнае. Частка навукоўцаў піша, што гэта адбіваецца на стане здароўя чалавека. Але як гэта праверыць? На стан здароўя чалавека ўплывае вялікая колькасць фактараў. Можа, чалавек расхваляваўся, бо паўгадзіны таму яго абразіў хтосьці на вуліцы. А ён будзе наракаць на магнітную буру».

Спецыялісты NASA адзначаюць, што ўспышка, незалежна ад таго, дойдзе яна да Зямлі ці не, можа служыць сігналам паступовага «абуджэння» Сонца. Апошні максімум актыўнасці яго прыпаў на 2001 год, а пасля зорка ўвайшла ў фазу мінімуму актыўнасці. Аднак беларускі астраном сцвярджае, што нічога страшнага не адбылося ў 2001 не адбудзецца і цяпер.

***

Геамагнітныя буры ўплываюць на многія вобласці дзейнасці чалавека, у тым ліку сістэмы сувязі, навігацыі касмічных караблёў. Яны выклікаюць узнікненне паверхневых зарадаў на трансфарматарах і трубаправодах і нават разбурэнне энергетычных сістэм. Паводле меркавання некаторых навукоўцаў, магнітныя буры таксама ўплываюць на здароўе і самаадчуванне людзей.

Падзяліцца навіной: 
Настасся Шамрэй

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наступствы яго Зямля адчуе 4 жніўня 1 жніўня на Сонцы адбыўся магутны каранальны выкід плазмы (зараджаных часціцаў), паведамляецца ў прэс-рэлізе на сайце...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика