Калі будзе спынена распальванне варожасці да цыганоў?. 21.by

Калі будзе спынена распальванне варожасці да цыганоў?

06.08.2010 12:17 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пачатку асабісты ўспамін.

У адзін з гадоў міліцыя «павязала» групу грамадзян, якія сабраліся ўшанаваць гадавіну Слуцкага збройнага чыну. «Павязалі» і мяне. Афіцэр міліцыі дапытваўся ў мяне, якая мая нацыянальнасць. Я ж тлумачыў гэтаму чыноўніку, што не абавязаны называць сваю нацыянальнасць, што такое графы няма ў пашпарце і што такое права (не называць сваю нацыянальнасць) дадзена мне Канстытуцыяй. Як выявілася, для «органаў» Канстытуцыя — не закон. У іх, у сістэме Міністэрства ўнутраных спраў, аказваецца, ёсць бланкі, у якіх маецца графа «нацыянальнасць». І гэты бланк належным чынам трэба запоўніць. Гэта наштурхнула мяне на думку, што нашы слаўныя «органы», мусіць, выводзяць у сябе нейкую статыстыку наконт таго, якая нацыя з’яўляецца самай правапарушальнай. Інакш растлумачыць наяўнасць гэтае графы ў бланках дакументаў немагчыма.

З «органаў» што возьмеш? Яны якраз тым і вядомыя, што масава парушаюць правы чалавека. Увесь свет цяпер чытае, як абыходзіліся супрацоўнікі МУС з камерунскім футбалістам Гі Франсуа Тукамам у славутым ізалятары на вул. Акрэсціна ў Менску.

Пра тое, што ў Беларусі расізм практыкуецца афіцыйна, сведчаць і паведамленні крымінальнай хронікі, заснаваныя на міліцэйскіх зводках. У інфармацыйных матэрыялах пра злачынцаў ці западозраных у злачынствах абавязкова падкрэсліваецца іх прыналежнасць да цыганскай нацыянальнасці, у той час, як у інфармацыйных матэрыялах аб правапарушэннях, учыненых прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў, чытачам пра іх нацыянальную прыналежнасць не паведамляюць.

У цывілізаваным грамадстве прынятыя дзве аксіёмы: усе грамадзяне роўныя; у злачынцаў няма нацыянальнасці. Лічу, што Беларусь у пэўнай меры цывілізаваная краіна. Таму грамадскасць мае права спытацца ў «органаў»: калі з бланкаў анкет, пратаколаў і г. д. будзе прыбрана графа «нацыянальнасць»? Калі ў інфармацыйных матэрыялах аб учыненых правапарушэннях знікне ўказанне на прыналежнасць праварушальнікаў да цыганскай нацыянальнасці?

  • * *

Анатоль Сідарэвіч, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

Падзяліцца навіной: 
Анатоль Сідарэвіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика