Бернд Штанге пажадаў «Гавары праўду!» поспехаў
09.08.2010 13:47
—
Разное
|
Сябры кампаніі «Гавары праўду!» нечакана для сябе сустрэліся ў гэтую пятніцу з галоўным трэнерам нацыянальная зборнай Беларусі па футболе Берндам Штанге. — Гэта было вельмі неспадзявана для ўсіх нас, — распавядае актывіст кампаніі Алег Мяцеліца. — Мы адпачывалі ў кавярні насупраць канцэртнай залі «Мінск», снедалі. Нечакана да ўсіх нас падыйшоў чалавек, павітаўся і ветліва сказаў: смачна есці! І адышоў у бок… Мы адразу пазналі ў ім вядомага трэнера беларускай зборнай па футболу Бернда Штанге. На шчасце, у нас як раз была торба з лагатыпам кампаніі «Гавары праўду!». Падыходзім да герра Штанге і кажам: маўлялў, мы вялікія аматары футболу і заўсёды хварэем за беларускую зборную! Падарылі сумку трэнеру і пажадалі, каб пад яго кіраўніцтвам каманда і надалей ішла да перамог! Бернд Штанге быў вельмі ветлівым, пажадаў нам таксама поспехаў ва ўсіх справах, а таксама дасягнення пастаўленых мэтаў! Запрасіў, дарэчы, нас на матч Беларусь — Літва 11 жніўня, які пройдзе ў Каўнасе. Пра кампанію «Гавары праўду!» гэрр Штанге, дарэчы, пачуў у першыню, але з задавальненнем зазначыў: казаць праўду — гэта здорава! Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сябры кампаніі «Гавары праўду!» нечакана для сябе сустрэліся ў гэтую пятніцу з галоўным трэнерам нацыянальная зборнай Беларусі па футболе. |
|